Jerry Heil апублікавала відэа ў інстаграме, на якім відаць, што пасля размовы з гледачамі дзяўчына ўпэўнена крочыць па сцэне і гэтак жа ўпэўнена робіць крок проста ў аркестравую яму.

«На відэа бачна, як упэўнена я іду ў пустэчу, памятаю, як мне здавалася, што я бачу там падлогу. Далей нічога не памятаю», — прызналася спявачка.

Яна запэўніла, што ўжо прыйшла ў сябе і пачуваецца добра.

«Пры такіх умовах атрымаць толькі страсенне і пералом рабра — гэта цуд. Для мяне гэта дадатковы знак, што трэба пражываць кожную хвілінку свайго жыцця, — напісала яна. — Спадзяюся, гэта стане штуршком да новых песень».

Прыхільнікі ў сацсетках выказваюць падтрымку спявачцы.

Некаторыя жартуюць, што менавіта так украінцы ўпэўнена ступілі ў 2022 год, які стаў самым цяжкім за ўвесь час незалежнасці Украіны.

На апошнім адборы на Еўрабачанне-2023 ад Украіны Яна Шамаева заняла трэцяе месца.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
9
Сумна
34
Абуральна
2