У СДБ Латвіі нагадалі, што спецслужбы Мінска і Масквы «часцей за ўсё спрабуюць завербаваць грамадзян Латвіі непасрэдна на тэрыторыі сваіх краін».

Таму латвійская спецслужба рэкамендуе грамадзянам «быць асцярожнымі» пры кантактах з любымі расійскімі і беларускімі дзяржаўнымі ўстановамі, а таксама асобамі, якія працуюць на дзяржпрадпрыемствах, ВНУ, у навукова-даследчых інстытутах і сферы высокіх тэхналогій.

У той жа час паехаць латышам у Беларусь цяпер вельмі проста. Вясной гэтага года Лукашэнка ўвёў бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Літвы і Латвіі, летам — для грамадзян Польшчы. 21 снежня бязвізавы рэжым працягнулі на ўвесь 2023 год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?