«Скажыце, ці ёсць прамыя рэйсы да Мінска? Шукаю, але не выдае. Я даўно лётала і, напэўна, прапусціла ўсе навіны», — напісала ўдзельніца групы.
Іншыя карыстальнікі сталі жартаваць.
«Я хачу ў ваш Сусвет», — пішуць у каментарах.
«А вы ў якім бункеры знаходзіліся? А то за цяперашнім часам нядрэннае мястэчка, я вам скажу», — дадае іншы карыстальнік.
Хтосьці напісаў, што шчыра зайздросціць такому ўменню абстрагавацца і выпасці з рэальнасці.
Прамыя рэйсы з Беларусі ў Еўропу сталі адмяняць пасля інцыдэнту з прымусовай пасадкай Rynair у Мінску ў маі 2021 года. На борце тады былі Раман Пратасевіч і Сафія Сапега, якіх адразу затрымалі. ЕС закрыў паветраную прастору і свае аэрапорты для беларускай авіякампаніі. Раней «Белавія» лётала ў Берлін, Франкфурт, Мюнхен, Гановер. З 27 мая 2021 года гэтыя рэйсы былі спыненыя.
«Ну, менш фантазій». Як сілавік кіраваў дыспетчарам пры пасадцы Ryanair і як «карэктавалі» афіцыйныя справаздачы РАСШЫФРОЎКІ





