Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Белым доме. Фота: Patrick Semansky / AP

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Белым доме. Фота: Patrick Semansky / AP

«Існуюць тры розныя мадэлі таго, як можа выглядаць заканчэнне вайны шляхам перамоваў, кожная з якіх мае прыхільнікаў у адміністрацыі [Байдэна].

Адна з іх з'яўляецца часткай мірнага плана, прапанаванага Зяленскім у мінулым месяцы. Яна ўключае вывад расійскіх войскаў з усёй украінскай тэрыторыі, уключаючы Крым і раёны ўсходняга Данбаса, захопленыя ў 2014 годзе.

Другая мадэль — гэта адвод войскаў на лініі 2014 года. Трэцяя мадэль — вывад войскаў у тым ліку з Данбаса, але не з Крыма».

Як адзначае выданне, Зяленскі даў зразумець, што не падтрымае апошнія два варыянты. Па словах прэзідэнта Украіны, мір магчымы толькі тады, калі расійскія акупанты сыдуць з усёй акупаванай тэрыторыі.

Высокапастаўлены чыноўнік ЗША распавёў WP, што падчас асабістай сустрэчы Байдэн хацеў пачуць «бягучыя думкі Зяленскага пра тое, як павінна выглядаць мадэль мірных перамоваў», але прызнаў, што «гэта свайго кшталту акадэмічная дыскусія на гэты момант», бо няма ніякіх прыкмет таго, што Расія зацікаўленая ў перамовах.

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0