«Я хачу адказаць на рознага роду пагалоскі, якія зʼяўляюцца ў нашым грамадстве, асабліва ў інтэрнэце, наконт перамяшчэння ўзброеных сіл Беларусі і сумеснага перамяшчэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі», — патлумачыў ён сэнс нарады.

Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі і Расіі, паводле даўняй дамовы, створана групоўка ўзброеных сіл для сумеснага рэагавання на пагрозы Саюзнай дзяржаве.

«Мы праводзілі і праводзім трэніроўкі. Цяпер яны з прычыны сітуацыі, якая склалася, і пагроз — больш маштабныя. Таму мы на сваёй тэрыторыі праводзім вучэнні. Перамяшчаем туды, куды мы лічым патрэбным, і сумесную групоўку ўзброеных сіл, і свае ўзброеныя сілы. Кропка. Ніякай іншай задумы, ніякай канспіралогіі», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на нарадзе неабходна абмеркаваць дзве важныя тэмы.

«Мы не можам выключаць, што супраць нашай краіны можа быць разгорнута агрэсія. Прынамсі, такую ​​гатоўнасць з боку нашых суседзяў мы бачым. Ведаем, хто падштурхоўвае ў спіну гэтых самых суседзяў для таго, каб яны стваралі напружанасць на нашых граніцах». У сувязі з гэтым ён прыняў рашэнне правесці праверку сіл неадкладнага рэагавання.

«У нас у арміі ёсць сілы так званага імгненнага рэагавання. Калі раптам нешта нечакана, то гэтыя сілы за пэўны прамежак часу ўзнімаюцца па трывозе і накіроўваюцца ў той пункт, дзе існуе напружанне. Гэтыя сілы неадкладнага рэагавання мною было прынята рашэнне праверыць», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Другая частка праверкі была прысвечана антытэрарыстычным дзеянням. Цяпер аперацыі поўнасцю завершаны і ўзброеныя сілы, сілы спецыяльных аперацый, спецпадраздзяленні знаходзяцца ў месцах пастаяннай дыслакацыі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4