У вайберы пацярпелым прыходзіць апавяшчэнне «Атрымай купон ад 10 да 50 рублёў у анлайн-гіпермаркеце». Для гэтага трэба перайсці па спасылцы і ўвесці свой нумар тэлефона. Далей на прыладу прыходзіць апавяшчэнне з кодам, карыстальнік уводзіць яго, пасля чаго зламыснікі атрымліваюць доступ да акаўнта і дэактывуюць яго на прыладзе ахвяры.
Затым кібермахляры тэлефануюць беларусам з выкрадзеных нумароў і пад рознымі падставамі ўгаворваюць аформіць на сваё імя крэдыт.
Каб не стаць ахвярай кібермахляроў, ні ў якім выпадку:
— не адкрываць спасылкі, адпраўленыя невядомымі карыстальнікамі;
— не пацвярджаць актывацыю доступу да ўліковага запісу для незнаёмых прылад;
— не паведамляць незнаёмцам разавыя паролі і коды доступу з апавяшчэнняў;
— не перадаваць пашпартныя звесткі, рэквізіты банкаўскіх карт і іншую канфідэнцыйную інфармацыю.
а я гады 2 як не адказваю на незнаёмыя нумары... а тут трохі бдзяцельнасць тыпу пацірала, думаю: а. дай адкажу. кантрольны т.ск. выстрэл
ён:
- это ваш оператор. а1. как к вам можно обращаться?