Сяргей Мардзіловіч. Фота: сацсеткі

Сяргей Мардзіловіч. Фота: сацсеткі

Па нашых звестках, затрыманага клічуць Сяргей Мардзіловіч, яму 45 гадоў. Апошнія гады ён працаваў менеджарам па міжнародных перавозках мінскай кампаніі «Трансглобал».

Мы праверылі тэлеграм-акаўнт, які ГУБАЗіК дэманструе ў відэа — мужчына сапраўды вельмі актыўна каментаваў розныя допісы ў больш чым 30-ці групах. Тэлеграм-акаўнт быў больш-менш прыстойна абаронены, але ён не мяняў яго з 2018 года.

Сілавікі вінавацяць яго ў «пагрозах дзяржслужачым у інтэрнэце». А таксама быццам бы ў перадачы нейкіх звестак пра свайго былога аднакласніка-сілавіка ў «Чорную кнігу Беларусі».

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
65