Мандарынка ў Слоніме. Фота: Дзмітрый Конеў

Мандарынка ў Слоніме. Фота: Дзмітрый Конеў

Сістэма артэрый птушыных лапак «прыводзіць» у іх кроў тэмпературай каля 40 градусаў. Цёплая кроў грэе і насычае тканкі кіслародам. Пакуль яна бяжыць па гэтай артэрыяльнай сістэме, то астывае да 2—4 градусаў. А калі падымаецца ад лап да цела па венах, уступае ў працэс цеплаабмену з гарачымі артэрыямі, цяплее і ў цела прыходзіць ужо ў прымальным тэмпературным стане.

Падтрымліваць тэмпературу лап у 2—3 градусы прасцей, чым спрабаваць увесь час грэць іх да 40 градусаў. Такімі «халоднымі» лапкамі мароз адчуваецца менш, чым калі б тэмпература канечнасцяў была 40 градусаў. Гэта таму, што розніца тэмператур не такая вялікая. Для вадаплаўных гэта наогул выдатна, бо ў зімовай чатырохградуснай вадзе ім нават цёпла.

Успомні: калі прыходзіш з марозу і сунеш астылыя рукі пад халодную ваду, яна і праўда здаецца цёплай!

Чытайце таксама:

Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе

Найлепшы антыстрэс. Анлайн-кармушка ў Белавежскай пушчы пачала новы сезон

Лебедзі не адляцелі ў вырай? Гэта нармальна

Клас
46
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
1