Удзельнікі ўжо гадамі ездзяць па краіне з песнямі беларускай папсы з калонак і лукашэнкаўскімі сцягамі з вокнаў. А сёлета год сваёй плённай дзейнасці яны адзначылі канцэртам у Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў. Вядучай была жонка нябожчыка Уладзіміра Макея Вера Палякова.

Што асабліва адметна, сваім «сімвалам адзінства» арганізатары абралі… шасцярэньку! Гэта тое, што, па іх меркаванні, яднае беларусаў. Актывісты атрымалі ў якасці падарункаў стылізаваныя шасцярэнькі.

Клас
1
Панылы сорам
80
Ха-ха
61
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
7