Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Пуцін едзе ў Мінск правесці рэвізію «супрацоўніцтва» ў вайсковай сферы і выканання так званых «інтэграцыйных праграм». Гэта — эўфемізм трансфармацыі Беларусі ў БССР-2; яны могуць разглядацца таксама ў якасці комплексу пераданексійных мерапрыемстваў — прывядзенне беларускай прававой сістэмы ва ўсіх самых важных сферах да расійскай, татальная эканамічная прывязка і пазбаўленне суверэнітэту ў такіх адчувальных сферах, як падатковая (ужо адбылося)», — піша Елісееў.

Па словах Елісеева, Лукашэнка на апярэджанне заявіў, што нічога добрага для беларускай дзяржаўнасці ад гэтай сустрэчы чакаць не даводзіцца:

«Асабліва пасля гэтых маштабных перамоваў [будучыя перамовы ў Мінску] усе будуць казаць, што ўсё: ужо ў Беларусі няма ўлады, тут ужо расіяне пешшу ходзяць і кіруюць краінай».

На думку Елісеева, не выключана, што Пуцін будзе ў тым ліку падымаць пытанні, якіх тычылася незабыўная 31-я карта, а менавіта «інтэграцыі» ў палітычнай сферы.

«Магчыма, Лукашэнка для таго і выказаўся аб правале ключавой (з пункту гледжання яго эканамічных інтарэсаў) «інтэграцыйнай карты» (газавай) — бо плануе налягаць на тое, што палітычную сферу не варта фарсіраваць да рэалізацыі ўсіх «эканамічных» мерапрыемстваў. Іншымі словамі (як звычайна): плаціце грошы, а там паглядзім. Аднак яго пазіцыі ў адвечным пытанні «увечары крэслы, раніцай грошы — або наадварот» занадта слабыя і няроўныя», — мяркуе палітолаг.

Ён падкрэслівае, што з часу падпісання «інтэграцыйных праграм» у лістападзе 2021 года беларускі суверэнітэт з'яўляецца вельмі ўмоўным (старт эпохі «БССР-2»), а пасля 24 лютага 2022 года — пагатоў.

«Дзіўна, што і дагэтуль у палітычнай і аналітычнай сферах працягваюць гучаць нерэлевантныя пытанні тыпу «ці здасць Лукашэнка суверэнітэт?», «ці ёсць небяспека суверэнітэту Беларусі?». Такія пытанні запазніліся на некалькі гадоў (на самай справе, на пару дзесяцігоддзяў; апошнія тры гады — ужо фінальны этап).

Да цяперашняга часу суверэнітэт ужо парадкам абгрызены і ад яго застаюцца толькі аб'едкі. Актуальны статус суверэнітэту Беларусі прыкладна адпавядае аб'ёму суверэнітэту Літвы, Латвіі і Эстоніі ў перыяд паміж восенню 1939 і летам 1940 года (ад ультыматыўнага падпісання ваенна-палітычных пагадненняў з Масквой да іх фактычнай акупацыі і анексіі).

На самую блізкую перспектыву, да крытычнага паслаблення Масквы ў выніку фатальнай «малой пераможнай вайны» з Украінай-Руссю, скрыжаванне для Беларусі, мабыць, абмяжоўваецца двума маркотнымі, дэпрэсіўнымі і дэструктыўнымі опцыямі з разраду «хрэн або рэдзька».

Альбо несувераны статус пры захаванні чыста намінальнай дзяржаўнасці ў цяперашнім фармаце «Саюзнай дзяржавы» па выніках рэалізацыі бягучых «інтэграцыйных праграм» (БССР-2). Альбо — калі Маскве «на пасашок» вельмі захочацца паўнавартасна «паглыбіць» фармат Саюзнай дзяржавы і ў ваенна-палітычнай сферы — аж да часовага фактычнага ўваходжання ў склад метраполіі.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
25
Абуральна
21