«Meraki патлумачыла, што з 21 снежня карыстальнікі ў Расіі і Беларусі не змогуць бачыць у асабістым кабінеце кампаніі свае прылады. Роўтары і пункты доступу, заточаныя на працу ў воблаку, будуць заблакаваныя на серверах Meraki па геалакацыі і перастануць атрымліваць абнаўленні прашыўкі. Кампанія патлумачыла, што дзейнічае паводле законаў ЗША і выконвае ўсе патрабаванні рэгулятараў сумесна з мацярынскай кампаніяй Cisco», — гаворыцца ў паведамленні.

Рэсурс нагадаў, што Meraki, набытая ў 2012 годзе Cisco, у канцы кастрычніка «ў аднабаковым парадку адключыла расійскіх кліентаў ад воблачных паслуг, заблакавала тыя пункты доступу, якія прададзеныя ў краіне, а таксама знаходзяцца ў фізічных асоб і вылічаныя па геалакацыі».

Аднак пазней расійскім і беларускім карыстальнікам вярнулі магчымасць доступу да воблачных паслуг Cisco. Як аказалася, часова.

23 чэрвеня Cisco вырашыла цалкам сысці з Расіі і Беларусі. Кампанія аб'явіла, што закрые ўсе прадстаўніцтвы і спыніць супрацоўніцтва з кліентамі і падтрымку. «Cisco спыняе ўсе дзелавыя аперацыі, у тым ліку продажы і аказанне паслуг у Расіі і Беларусі на блізкую будучыню», — заявілі тады ў кампаніі.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0