Подыумам была абраная спа-зона гасцінічнага комплексу Victoria & Spa. Тут у цэнтры памяшкання якраз ёсць вялікі басейн, а глядацкія месцы размясціліся вакол яго.

Lovelace — брэнд ніжняй бялізны родам з Беларусі. Яго гісторыя пачалася з Карыны Кудзінай, якая ў 2015 годзе вырашыла, што вельмі хоча шыць і шыць менавіта прыгожую ніжнюю бялізну. Сёння брэнд прадстаўлены не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Польшчы і Грузіі.

Слоган брэнда — «Бялізна з эфектам псіхатэрапіі». У асартыменце прадстаўлены як зручныя баваўняныя камплекты, так і сэксуальна-карункавыя. Ёсць гарсэты, піжамкі, хатнія шорты. Фішка — частае выкарыстанне стрэпаў і завязак. Цанавая палітыка — ад 13 рублёў за аксесуар у выглядзе чокера на шыю да 195 за дызайнерскае бра.

У канцы на подыум выйшла Карына Кудзіна і скокнула ў басейн.

Уладальніца брэнда Lovelace Карына Кудзіна

Уладальніца брэнда Lovelace Карына Кудзіна

«Я ні разу не рэпеціравала гэты скачок, — тлумачыла бізнэсвумен. — У нейкі момант я пачала хвалявацца, пайшла ў душавую, села на падлогу і медыціравала. Потым устала і сказала сабе: «Я змагу скокнуць эфектна і феерычна нават без рэпетыцый!»

Клас
22
Панылы сорам
49
Ха-ха
13
Ого
9
Сумна
4
Абуральна
4