Пасля выключэння еўра з валютнага кошыка ягоны курс адносна беларускага рубля ўсталёўваецца на падставе крос-курсаў, а не ў выніку гандлю на біржы.
За дзень да выключэння еўра з кошыка адзін еўра па курсе Нацбанка каштаваў 2,5909 рубля. 12 снежня — 2,5922.
Цягам тыдня еўра адносна рубля штодня даражэў. У пятніцу курс еўра пераадолеў адзнаку ў 2,7 рубля. Згодна з актуальным курсам Нацбанка, адзін еўра каштуе 2,7044 рубля. За пяць дзён еўрапейская валюта прыбавіла больш за 11 капеек.
Даляр ЗША за гэты час падаражэў на 7 капеек.
Расійскі рубель, наадварот, патаннеў. У панядзелак за 100 расійскіх рублёў давалі 3,9619 беларускага, а ў пятніцу — 3,9554.
Чытайце таксама:
Еўра цяпер стане складаней купіць? Што будзе з курсам? Тлумачыць эканаміст





