Фота: luch.official / Instagram
«Практыка прадугледжвала наяўнасць замоўцы. Дзякуючы нашай выкладчыцы Вользе Каржаневіч замоўцам выступіў «Прамень». Яна і вяла з перамовы з кампаніяй. Дарэчы, калі вы бачылі гадзіннікі, выпушчаныя «Праменем» да 100-годдзя БДУ, то іх дызайн распрацавала таксама яна.
Што датычыць ідэі, то першапачаткова нас падзялілі па тэмах, мне трапіліся «навагоднія гадзіннікі». Амаль адразу зразумеў, што хачу зрабіць нешта сваё і роднае, таму мой выбар быў зроблены на карысць Калядаў. Выбіраў паміж двума атрыбутамі: казой і каляднай зоркай».
Гадзіннік даступны ў сінім і чырвоным колерах і выкананы ў класічнай форме будзільніка. Кошт — 59 рублёў. Дарэчы, купіць яго можна не толькі ў фірмовых крамах, але і ў інтэрнэт-краме завода з дастаўкай па ўсім свеце.
Чытайце таксама:
Вас тут клічуць на адкрыты анлайн-занятак па беларускай мове
Кватэраздымка: дызайнеры зрабілі лофт для сям'і ў жылым комплексе з відам на Дразды






то бок дзяленне ўверсе - гэта не 00-12-24, як у звычайных, а 00-8-16-24)
* дарэчы. чаму "циферблат" па-беларуску "цыферблат"? ці як?