У 24 краінах — удзельніцах ЕС большасць грамадзян ухваляюць падтрымку Украіны, пры гэтым у пяці з іх паказчык падтрымкі перавышае 90%. Пры гэтым самы высокі ўзровень у Швецыі (97%), Фінляндыі (95%), Нідэрландах (93%), Партугаліі (92%) і Даніі (92%).

Узровень падтрымкі Украіны ў Літве — 87%, Польшчы — 85%, Латвіі — 80%, Эстоніі — 76%. У Венгрыі, улады якой заўсёды займаюць асаблівую пазіцыю па санкцыях супраць Расіі, грамадства падтрымлівае Украіну на 59%, і гэта не апошняе месца.

Толькі ў трох краінах узровень падтрымкі Украіны ніжэйшы за 50%: у Славакіі (49%), Грэцыі (48%) і Балгарыі (48%).

«За дзесяць месяцаў вайны ва Украіне падтрымка канкрэтных мер, прынятых ЕС, такіх як санкцыі супраць расійскага ўрада або фінансавая, ваенная ці гуманітарная падтрымка Украіне, працягвае заставацца на ўзроўні 73%», — гаворыцца ў заяве па выніках апытання.

Пры гэтым каля дзвюх трацін (65%) грамадзян ЕС лічаць, што з-за вайны і яе наступстваў іх жыццё зменіцца. 

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1