Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Ідзе чэмпіянат свету. Я нешта, Сяргей Міхайлавіч (Кавальчук), не заўважыў там нашых футбалістаў. Ці я проста дрэнна назіраю за чэмпіянатам свету? — іранічна выказаўся Лукашэнка. — Там і блізка няма. Больш за тое, я параўноўваю гульню нашых футбалістаў з тым футболам, які сёння паказваюць там спартсмены. І прытым яны паказваюць гэтыя вынікі ў зімовы перыяд часу. І, як былы футбаліст, які займаўся шмат футболам, — мне проста страшна становіцца».

Беларуская зборная ў адборы да чэмппіянату заняла апошняе месца ў групе, атрымаўшы толькі адну перамогу.

Таксама Лукашэнка сёння звярнуў увагу на вынікі футбольнага мінскага «Дынама», якое ў гэтым сезоне заняла 4-е месца.

«Якія медалі ўзяло ў гэтым годзе? Ніякія, драўляныя. Так драўляныя намалюю я вам без грошай. А вы адказваеце за гэтую каманду. Я вам даручыў: займіцеся, і я вам даў грошы», — заўважыў ён.

Выказаўся ён і пра санкцыі, заявіўшы, што яны зусім не перашкода.

«Санкцыі вызначаюць (развіццё спорту) толькі ў лепшы бок. Ціск на спартсмена — ён паказвае лепшы вынік, калі ў яго ёсць характар».

Клас
2
Панылы сорам
28
Ха-ха
81
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3