Мабільны пункт абагрэву — гэта палатка, якая ацяпляецца цеплавой гарматай. Скарыстацца з яе паслуг зможа, як абяцаюць, любы ахвотны. Там будзе арганізаваная раздача гарачай гарбаты і кавы.
Пра месцы размяшчэння мабільных пунктаў абагрэву абяцаюць паведаміць дадаткова. Але вядома, што цяпер магчымасці задаволіць базавыя патрэбы няма каля найбліжэйшага да Гродна дзейнага пункта пропуску «Прывалка» на мяжы з Літвой.
Па прагнозах сіноптыкаў, у Беларусі найбліжэйшым часам можа істотна зменшыцца тэмпература паветра, маразы могуць быць да 10 градусаў.