Раней чыгунка анансавала паступовы пераход, пачынаючы з кастрычніка гэтага года, на новую тэхналогію афармлення праязных дакументаў з выкарыстаннем білетадрукавальных машын. З-за гэтага вырашана было змяніць і форму квіткоў, якая будзе выкарыстоўвацца для ўсіх цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнэс-класа.

На сённяшні дзень гэты працэс арганізаваны на 18 вакзалах краіны і на ўсіх станцыях Брэсцкага аддзялення БЧ. Але з часам новыя квіткі будуць выдаваць ва ўсіх пунктах рэалізацыі чыгуначных праязных дакументаў.

Падчас пераходнага перыяду новыя дакументы будуць афармляцца нароўні з бланкамі дзейнага ўзору. Пры гэтым у міжнародных цягніках форма бланкаў білетаў захаваецца ранейшай.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1