Міні-гатэль і рэстаран «Прывал паляўнічага» ў Мелітопалі пасля ўкраінскага ўдару 10 снежня 2022 года

Міні-гатэль і рэстаран «Прывал паляўнічага» ў Мелітопалі пасля ўкраінскага ўдару 10 снежня 2022 года

«Украіна нарошчвае намаганні ў ізаляцыі і паслабленні расійскіх сіл у стратэгічна важным горадзе Мелітопаль і вакол яго напярэдадні таго, што, як чакаецца, стане наступным важным этапам вайны, — украінскага наступу з мэтай выцесніць расійскія войскі з поўдня Украіны», зазначае выданне.

NYT піша, што УСУ выкарыстоўваюць, у прыватнасці, высокадакладныя ракетныя ўдары вялікай далёкасці і дыверсійныя мерапрыемствы, каб узяць пад кантроль стратэгічна важны горад, размешчаны на скрыжаванні дзвюх аўтамагістраляў і чыгуначнай лініі, якая злучае Расію з акупаваным Крымам і іншымі захопленымі тэрыторыямі на поўдні Украіны.

NYT паведамляе, што Мелітопаль ёсць ключавым вузлом, і аднаўленне кантролю над ім можа дапамагчы ўкраінскім абаронцам вярнуць пад свой кантроль не толькі ўсю Запарожскую вобласць, але і астатнюю частку суседняй Херсонскай вобласці. Гэта патэнцыйна можа нават адкрыць шлях для выцяснення расійскіх войскаў назад у акупаваны Крым.

Так, 10—11 снежня нанесеныя ўдары па трох аб'ектах Мелітопаля і Мелітопальскага раёна.

Мэр горада Іван Фёдараў паведаміў, што быў знішчаны расійскі блокпост і радыёлакацыйная станцыя. Акрамя таго, нанесеныя ўдары па гасцінічна-рэстаранным комплексе ў ваколіцах Мелітопаля, дзе пастаянна пражывала аналітычнае падраздзяленне расійскай ФСБ.

Клас
76
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1