Як паведаміла МАРГ, у ведамства дасылаюцца шматлікія скаргі беларусаў у сувязі з увядзеннем з 9 снежня маркетплэйсам Wildberries платы за вяртанне тавараў, якія не маюць якіх-небудзь дэфектаў, якія па той ці іншай прычыне не падышлі пакупніку.
У раздзеле «Кошык» на сайце wildberries.by былі выстаўленыя наступныя расцэнкі — 1,98 рубля, 2,97 рубля ці 3,96 рубля за вяртанне на склад пры адмове.
МАРГ адзначае, што такое патрабаванне незаконнае і 13 снежня паўторна вынес ТАА «ІМВБРБ» (так завецца беларуская юрыдычная асоба Wildberries) прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў.
Падобнае прадпісанне міністэрства ўжо выносіла ў верасні — і тады Wildberries адмяніў плату за вяртанне тавару.
Чытайце таксама:
Wildberries паспрабаваў зменшыць тэрмін захоўвання тавараў, але ўрэшце адкруціў усё назад
Мінгандлю прызнала незаконным платнае вяртанне тавару на Wildberries
Чаму Wildberries у Беларусі працягвае браць грошы за вяртанне тавару





