«Усяго было прададзена больш за 74 тыс. асобнікаў твора, яго продажы выраслі на 83% у параўнанні з 2021 годам», — адзначыў «Литрес».

«Да сябе пяшчотна» — кніга пра права кожнага адчуваць што заўгодна — і не саромецца гэтага. Яна выйшла ў 2020 годзе.

Другое месца ў рэйтынгу займае Джордж Оруэл і яго вечна актуальна раман «1984». У 2022 годзе ў Расіі продаж гэтага твора вырас на 45%.

Замыкае тройку расійскіх бестселераў у сегменце электронных кніг «Выбар. Аб свабодзе і ўнутранай сіле чалавека» Эдыт Евы Эгер — мемуары чалавека, які перажыў Халакост.

Вольга Прымачэнка. Фота: Ганна Шылец з сайта inspire-writing.com

Вольга Прымачэнка. Фота: Ганна Шылец з сайта inspire-writing.com

Вользе Прымачэнка 37 гадоў, яна жыве ў Мінску. Скончыла журфак БДУ. Яе кніга «Да сябе пяшчотна» папулярная і ў Беларусі.

Клас
50
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
9
Сумна
2
Абуральна
2