Ён дадаў, што расійскія кампаніі не моцна залежаць ад кітайскіх працэсараў, але пры ўзнікненні праблем з паралельным імпартам яны спадзяваліся пераключыцца на рашэнні Loongson.

Сярод прычын забароны на экспарт выданне называе тое, што тэхналогію прызналі стратэгічна важнай для Кітая.

«Найлепшыя чыпсэты ў Кітаі выкарыстоўваюцца ў вайскова-прамысловым комплексе, гэта асноўная прычына, чаму яны недаступныя для знешніх рынкаў», — сказаў суразмоўца «Коммерсанта».

Дырэктар кампаніі «Промабіт» Максім Копасаў адзначыў, што пакуль не бачыць праблем, паколькі ў Расіі няма масавых праектаў з выкарыстаннем гэтых працэсараў. Ён выказаў здагадку, што забарона будзе фармальнай, бо купіць ноўтбукі і мацярынскія платы на чыпе Loongson па-ранейшаму магчыма.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1