У намінацыі «Праваабронца года—2022» у спіс увайшлі:
Уладзімір Лабковіч;
Павел Левінаў;
Наста Лойка.
У намінацыі «Журналіст года—2022» вылучаныя:
Яўген Атцецкі;
Марына Золатава;
Аксана Колб.
У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года—2022» названыя:
Майстэрня паштовак салідарнасці;
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі;
Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці.
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца анлайн 20 снежня 2022 года, пачатак а 15-й гадзіне.
Сёлета цырымонія, якая традыцыйна адбывалася 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, пройдзе пазней — праз тое, што 10 снежня беларускія праваабаронцы сачылі за ўручэннем Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.
Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе.
Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко.
За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. — праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года — за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека.