Яны абвінавачваюць удзельнікаў, што тыя дзейнічаюць сумесна з BYPOL, мабілізацыйным планам «Перамога» і Аб'яднаным пераходным кабінетам і «праводзяць работу па арганізацыі замахаў на тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

«Гэтую арганізацыю плануецца выкарыстоўваць у тым ліку для дэстабілізацыі абстаноўкі ўнутры краіны ў перыяд правядзення электаральных кампаній 2024—2025 гадоў», — лічыць ГУБАЗіК.

Следчыя распачалі крымінальныя справы на Валерыя Сахашчыка, Святлану Ціханоўскую і Аляксандра Азарава — за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім. Сілавікі дадаюць, што па крымінальнай справе правяраецца «больш за 200 чалавек».

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
18
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
4