Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ распавяла першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Краткова.
Па словах Кратковай, у беларускім Міністэрстве аховы здароўя ўжо неаднаразова падыходзілі да гэтай тэмы.
— Улічваючы, што ў нас сацыяльная дзяржава, у гэты момант якраз ідзе прапрацоўка тых відаў медыцынскай дапамогі, якая прадугледжваецца суграмадзянам, якія не ўдзельнічаюць у падаткаабкладанні, — патлумачыла першы намеснік міністра аховы здароўя.
Цяпер у Міністэрстве аховы здароўя вырашаецца пытанне, каб атрымаць доступ да базы даных беларусаў, якія не працуюць у краіне.
Па словах Алены Кратковай, такія катэгорыі беларусаў могуць разлічваць на аказанне планавай і экстраннай меддапамогі. Напрыклад, ім бясплатна могуць выразаць апендыцыт. А вось некаторыя віды медыцынскіх паслуг, як стаматалагічныя, магчыма, стануць платнымі.