Пра гэта распавёў Reuters неназваны амерыканскі вайсковы чыноўнік.

«Мы ацэньваем гэта па хуткастрэльнасці, з якой Расія выкарыстоўвае свае артылерыйскія і ракетныя боепрыпасы», — адзначыў ён.

Раней на Захадзе неаднаразова заяўлялі, што Расія спрабуе дамовіцца аб пастаўках зброі з Іранам і Паўночнай Карэяй.

Акрамя таго, расійскае войска ўжо выкарыстоўвае старыя боепрыпасы, у тым ліку, паводле ўкраінскіх звестак, тыя, якія ў 1990-х гадах Кіеў перадаў Маскве.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1