Фота: AP
«[Twitter] пераацэньвае, як найлепшым чынам выкарыстаць знешнюю інфармацыю ў нашай працы па распрацоўцы прадуктаў і палітыкі. У рамках гэтага працэсу мы вырашылі, што Рада даверу і бяспекі — не лепшая структура для гэтага», — такую цытату з ліста прыводзіць CNN.
Тэлеканал удакладняе, што ў Раду ўваходзілі знешнія экспертныя арганізацыі, якія давалі рэкамендацыі па пытаннях бяспекі ў сетцы, правах чалавека, псіхічных праблемах і г. д.
Раней у снежні тры члены Рады падалі ў адстаўку. У сваёй заяве яны паказалі, што насуперак заявам Ілана Маска, бяспека і дабрабыт карыстальнікаў Twitter пагаршаюцца.