Аўтамабіль з Булюком усярэдзіне ўзарваўся ў горадзе Скадоўску, калабарант цяпер знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы Сімферопаля. Мяркуецца, што спрацавала міна скіраванага дзеяння.
Па словах «міністра аховы здароўя» акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці, кіроўца аўтамабіля загінуў на месцы.
Паведамляюць, што Віталь Булюк — колішні камуніст, член мясцовай прарасійскай партыі «Наш край», блізкі сябар кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзіміра Сальда.
Месяц таму, 9 лістапада, падчас нібыта аўтамабільнай катастрофы загінуў іншы намеснік Сальда Кірыла Стрэмавусаў. Увогуле ж у апошнія месяцы ўкраінскім спецслужбам удалося арганізаваць знішчэнне ці, прынамсі, вывядзенне са строю цэлага шэрагу высокапастаўленых калабарантаў і прадстаўнікоў акупацыйнай адміністрацыі на Херсоншчыне.





