У БЧ расказалі, што непагадзь прывяла да абледзянення правадоў і падзення дрэў на чыгунку і яе інфраструктуру, на некаторых участках — агульнай працягласцю каля 140 км — адключылася электразабеспячэнне.
Са спазненнем прыбыло больш за 50 пасажырскіх цягнікоў, затрымка іх склала ад 15 хвілін да 5 гадзін. Былі цяжкасці і ў грузавых цягнікоў. Наступствы непагадзі на чыгунцы да канца яшчэ не ліквідаваныя.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за нязручнасці і просіць з разуменнем аднесціся да сітуацыі, якая склалася. Калі пасажыры хочуць вярнуць квіткі ці атрымаць кампенсацыю з-за спазнення цягнікоў, ім трэба звяртацца ў білетныя касы.





