Расійскія войскі зноў абстралялі Херсон: загінулі два чалавекі
Херсон зноў трапіў пад масіраваны абстрэл з боку Расіі — пад агонь трапіў мікрараён Херсонскага баваўнянага камбіната на паўднёвым усходзе горада, паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной адміністрацыі Яраслаў Янушэвіч.
«На гэты момант вядома аб сямі пацярпелых, двое з іх — загінула», — паведаміў ён.
Брыгады хуткай дапамогі разам з Чырвоным Крыжам таксама накіроўваюцца ў мікрараён Востраў на паўднёвым захадзе горада, напісаў Янушэвіч.
Колькасць пацярпелых у мікрараёне Востраў пакуль невядомая, дадаў ён і заклікаў жыхароў Херсона неадкладна накіроўвацца ў сховішчы пры гуках выбухаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ