Паэт Андрэй Хадановіч атрымаў Медаль Падзякі Еўрапейскага цэнтра салідарнасці
Паэт Андрэй Хадановіч атрымаў Медаль Падзякі Еўрапейскага цэнтра салідарнасці ў Гданьску. Яго ўзнагародзілі разам з трыма ўкраінцамі — Ёзэфам Зісельсам, Багданам Асадчуком і Барысам Лявіцкім (двух апошніх уганаравалі пасмяротна).
Старшынёй журы быў Лех Валенса.
«Абяцаў сабе не хвалявацца і не равець, але ў часе ўручэння музыкі зайгралі адажыа нашага Яўгена Глебава — і я расклеіўся», — піша ў фэйсбуку паэт. — Слава Украіне! Жыве Беларусь! За нашу і вашу свабоду!»
Медаль уручаюць тым, хто адстойвае правы чалавека і ідэі салідарнасці.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ