Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Днямі Мінабароны адказала, што гукі даносяцца з 230-га вайсковага палігона. Міністэрства сцвярджае, што аж дагэтуль працягваюцца стрэльбы, пра якія Баранавіцкі гарвыканкам афіцыйна паведамляў 14 кастрычніка.

Пытанне, калі гэта скончыцца, Мінабароны праігнаравала.

Пра стрэльбы Баранавіцкі гарвыканкам у кастрычніку пісаў наступнае:

«У сувязі з правядзеннем інтэнсіўных стрэльбаў на 230-м агульнавайсковым палігоне ў вёсцы Дзераўная Баранавіцкага раёна з 17 кастрычніка 2022 года ў дзённы і начны час будуць даносіцца моцныя гукі. Знаходжанне на тэрыторыі палігона забароненае і цягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, грамадскіх работ або адміністрацыйнага арышту. Праводзімае мерапрыемства планавае, падстаў для заклапочанасці няма».

Вядома, аднак, што пад Баранавічамі праходзіць навучанне расійскіх мабілізаваных, якія пасля таго павінны адправіцца на вайну ва Украіне. Пра гэта паведамлялі ў Расіі. Таксама мужчын у вайсковай форме з расійскімі шаўронамі рэгулярна заўважаюць жыхары Баранавіч.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
31