Санкцыі МАК сярод іншага ўключаюць:

  • забарону на правядзенне міжнародных спартыўных спаборніцтваў, якія арганізуюць або падтрымліваюць МАК ці Нацыянальныя алімпійскія камітэты ў Расіі ці Беларусі;

  • ніякія сцягі, гімны, колеры або любыя іншыя сімвалы гэтых дзяржаў не дэманструюцца ні на якой спартыўнай падзеі або сустрэчы.

28 лютага, праз чатыры дні пасля поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў міжнародныя спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з Расіі і Беларусі.

У ліпені стала вядома, што ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі за напад Расіі на Украіну і ролю Беларусі ў ваеннай агрэсіі, беларускія і расійскія спартсмены рызыкуюць прапусціць XXXIII летнія Алімпійскія гульні, якія пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года. Верагоднасць таго, што так і станецца, цяпер вельмі высокая.

Адносна таго, ці могуць дазволіць выступіць на Алімпіядзе пад нейтральным (алімпійскім) сцягам тым спартсменам, якія адкрыта асудзілі агрэсію, пакуль нічога невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0