Прычым на Гомельшчыне будзе пераважаць снег і дождж. А ўначы па Брэсцкай вобласці, а ўдзень у многіх раёнах Гомельскай вобласці чакаюцца моцныя ападкі — снег, мокры снег.

У нядзелю ўначы тэрыторыя Беларусі апынецца ў асноўным у полі паніжанага атмасфернага ціску, таму лакальна пройдзе кароткачасовы снег. Раніцай і днём краіна трапіць пад уплыў паўночнай перыферыі паўднёвага цыклону, які будзе перамяшчацца з Балканскага паўвострава на цэнтральныя раёны Расіі.

«У Беларусі прагназуюцца складаныя ўмовы надвор'я, звязаныя з ападкамі, — мокрым і звычайным снегам, дажджом, месцамі па краіне чакаецца моцны снег, наліпанне мокрага снегу і завіруха. Таксама вецер будзе ўзмацняцца парывамі да 15—20 м/с, месцамі захаваецца галалёдзіца», — расказалі ў Белгідрамеце.

Сіноптыкі ў сувязі з галалёдам і моцным ветрам рэкамендуюць па магчымасці заставацца дома, а аўтамабілістам — быць больш уважлівымі за рулём ці зусім адмовіцца ад паездак.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0