Тут і далей — скрыншоты са згаданага відэа

Тут і далей — скрыншоты са згаданага відэа

Мы распыталі пра гэта ў сувядоўцы з польскай тэрыторыі журналісткі Алены Прыходзька.

«Арганізатарамі і ініцыятарамі гэтых дэбатаў з’яўляецца каманда праекта «Платформа 375». Беларускі бок праводзіў здымкі ў арандаванай фотастудыі ў Мінску — не ведаю, ці варта агучваць яе назву. Я не ведаю, хто, каму і як дазволіў такі фармат з беларускага боку. Я і «Радыё Унэт» далучыліся да яго на той стадыі, калі ўжо было вядома, хто будзе з таго боку, то-бок прозвішчы Цераха і Азаронка былі вядомыя», — адзначае вядоўца.

Паводле яе слоў, толькі пасля таго яна з арганізатарамі пачала шукаць апанентаў для дэбатаў.

«У перамовах з тым бокам я не ўдзельнічала, таму не магу адказаць, як там усё праходзіла. Але з таго, што я ведаю, перамовы вяліся наўпрост з Азаронкам і Церахам», — кажа Алена Прыходзька.

«Навошта мы на гэта пайшлі? Усе, хто глядзіць Азаронка па тэлебачанні, па вялікім рахунку з ім размаўляюць, а таксама тэлефануюць яму і робяць на гэтым кантэнт — як Андрэй Павук у цвярозым стане, а хтосьці напіваецца і тэліць яму як сваёй былой. Такія дыялогі існуюць, але яны не прамыя. Калі з’явілася магчымасць менавіта прамога дыялогу (хаця ён у рэальнасці атрымаўся абмежаваны, у фармаце абмену маналогамі), мы пабачылі ў гэтым шанец правесці размову, якая і так вядзецца», — тлумачыць вядучая.

Алена Прыходзька адзначае, што так ці інакш усе размаўляюць з тымі персонамі, якія выступалі ў стрыме з мінскай студыі: цытуюць, пішуць каментары, абмяркоўваюць, хэйцяць і г.д.

«Гэтыя абвінавачванні, калі кажуць: «Як вы можаце з імі размаўляць? Зашквар!» Слухайце, давайце будзем шчырымі: вы ўсе з імі размаўляеце ў той ці іншай ступені. А калі мы зрабілі гутарку наўпрост, гэта чамусьці стала зашкварным.

Таксама, паводле журналісткі, на мэце медыя і яе асабіста было прарваць «інфармацыйную блакаду».

«Яны там сабе вяшчаюць і словаблудзяць, мы нешта сваё ствараем, а ёсць людзі ўнутры краіны, якія жывуць, па сутнасці, у інфармацыйнай блакадзе», — адзначае Прыходзька.

Ці не дзіўна, што незалежным журналістам дазволілі правесці такія дэбаты з тэрыторыі Беларусі?

«Відавочна, яны былі ў гэтым зацікаўленыя: пайшлі на гэта і прарэкламавалі стрым у сваіх каналах. Кожны паспрабаваў дасягнуць сваіх мэтаў, — адказвае яна.

Я ведаю, што падчас перамоваў уздымалася пытанне, што пасля эфіру, як бы ён ні прайшоў, людзі з беларускага боку (аператары, тэхнічныя супрацоўнікі і вядучы Кірыла Пазняк) не пацерпяць. Як гэтыя гарантыі афармляліся, я не ведаю».

Раней на канале «Платформа 375» ужо выходзілі дэбаты з удзелам лукашэнкаўскіх прапагандыстаў — год таму спрачаліся Азаронак і Балкунец, Церах і Карач, Васкрасенскі і Шчыгельскі. Канал быў зарэгістраваны ў красавіку 2021 года.

Чытайце таксама:

Дудзінскі патлумачыў, чаму ён пагадзіўся на дэбаты з Азаронкам

Клас
13
Панылы сорам
17
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
12