Часопіс TIME назваў чалавекам года Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскі дух.

«Так, Зяленскі ў пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны змог аб'яднаць увесь свет вакол сваёй краіны.

Былы артыст разумеў, што ўвага з'яўляецца самай каштоўнай валютай планеты. Ён быў адкрытым, часам саркастычным і заўсёды казаў па сутнасці: мы павінны выратаваць Украіну, каб выратаваць дэмакратыю.

Пры гэтым Зяленскі заслужыў і сваю порцыю крытыкі. Яго рашэнне прынізіць пагрозу ўварвання раззлавала многіх ва Украіне», — гаворыцца ў тлумачэнні рэдакцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?