Падчас Еўрамайдану ў 2014 годзе Іварс Абаліньш пісаў, што Латвія павінна спансіраваць украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча, які выступаў супраць еўраінтэграцыі краіны, бо, маўляў, Украіне не месца ў Еўрасаюзе, а таксама назваў выдатнай прамову Пуціна перад Саветам Федэрацыі РФ у дзень анексіі Крыма 18 сакавіка 2014 года. Пры гэтым ён назваў заходніх палітыкаў «заходнімі прычасанымі нулямі, якія могуць ісці адпачываць, на жаль».

«Наогул Латвія павінна грошы Януковічу выслаць і маліць бога, каб Украіна не збліжалася з ЕС. Што мы тут будзем рабіць з гэтай кучай рускамоўных мільёнаў?» — пісаў ён у твітары 31 студзеня 2014 года.

«Проста выдатная прамова Пуціна, проста выдатная. Усе заходнія прычасаныя нулі могуць ісці адпачываць. На жаль», — гэты запіс датуецца 18 сакавіка 2014 года, а напісаны ён быў а 9-й вечара па латвійскім часе — пасля выступлення Пуціна і падпісання «Дамовы паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб'ектаў».

Трохі раней, летам 2013 года, Абаліньш пісаў, што Пуцін «трымае Расію, абараняе яе ад хаосу». 

Калі цяпер Абаліньшу гэта нагадалі, ён сказаў, што шкадуе пра свае старыя выказванні. Па ягоных словах, ён больш не прытрымліваецца такіх поглядаў.

«Гэтыя твіты ніякім чынам не адлюстроўваюць маё меркаванне. Я грунтаваў свае тагачасныя твіты на інфармацыі, даступнай у той час. Гэтае меркаванне памылковае і зусім не адпавядае маёй цяперашняй пазіцыі».

Клас
7
Панылы сорам
56
Ха-ха
41
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
16