Фота: АР
Іване Кнол 30 гадоў, у Харватыі яна — вядомая інстаграм-мадэль з 1,3 мільёна падпісчыкаў. Дзяўчына родам з Франкфурта, а ў харвацкі Заграб сям’я Іваны пераехала, калі той было сем гадоў. У 2016 годзе Кнол прайшла ў фінал конкурса прыгажосці «Міс Харватыя» і, па некаторых крыніцах, выйграла яго, пасля чаго пачалася яе паспяховая мадэльная кар’ера. У дадатак да яе Івана мае ўласны бізнэс — яна заснавала брэнд купальнікаў. Што да інстаграма, Кнол стала папулярнай дзякуючы сваёй зацікаўленасці танцам жывата і з шастом.
Да турніру ў Катары дзяўчына наведвала чэмпіянаты свету ў 2014 і 2018 гадах, але катарскі мундыяль стаў для яе самым скандальным. Рэч у тым, што катарскае ўпраўленне турызму раней прасіла замежных турыстаў, якія прыедуць на турнір, паважаць норавы краіны: пазбягаць занадта адкрытага адзення, прыкрываць плечы і калені. Не кажам пра тое, што і пастаянныя жыхары і жыхаркі Катара мусяць прытрымлівацца гэтых правілаў.
На першую гульню харвацкай зборнай — групавы матч з Марока — мадэль апранула доўгую сукенку і пакрыла галаву, праўда, у сукенцы было заўважнае дэкальтэ. Вось гэты вобраз:
Аказалася, што гэта быў толькі пачатак эпатажу ад Іваны Кнол. Напрыклад, яна выклала відэа, дзе бяжыць па пляжы ў адным бікіні ў нацыянальных харвацкіх колерах.
І хаця ў Катары ёсць пляжы, дзе так хадзіць дазваляецца, такая падтрымка каманды выклікала вялікі хейт у бок дзяўчыны. У каментарах да правакацыйных кадраў шматлікія карыстальнікі абвінавачваюць Івану, што ёй не хапае павагі да Катара і яго культуры і што яна ганьбіць сваімі паводзінамі Харватыю. Ды і Кнол правакуе ўвагу не толькі на пляжах еўрапейскага ўзору — вось, напрыклад, яе шпацыр проста на фоне катарскіх хмарачосаў:
Праўда, усё гэта толькі прыносіць дзяўчыне новых падпісчыкаў у інстаграме. Івана не думае спыняцца і на крытыку ў свой адрас адказвае крытыкай у бок арганізатараў турніру: «Гэта катастрофа! Мне шкада ўсіх людзей, якія не змогуць паехаць на чэмпіянат свету па футболе з-за найгоршай арганізацыі ў гісторыі. Зразумела, чаму так шмат людзей не пажадалі ўдзельнічаць у гэтым цырку!»
Фота: АР
Паводле Іваны, калі яна прачытала правілы паводзін у мусульманскай краіне, зразумела, што ў яе гардэробе проста няма адзення, якое б прыкрывала ўсё, што трэба. Так што дзяўчына працягвае эпаціраваць катарцаў, не зважаючы на тое, што за такія паводзіны ў гэтай краіне можа атрымаць вялізныя штрафы ці нават трапіць у турму.
Выглядае, што мясцовыя нарэшце змірыліся з яе стылем адзення, зацікавіліся яркай заўзятаркай і таму фатаграфуюць яе:
Але футбольнае выданне Marca спасылаецца на катарскага бізнэсмена Махамеда Хасана Эль-Джэфайры, які падзяліўся ў сацсетках меркаваннем, што катарцы фатаграфуюць Івану не праз захапленне яе прыгажосцю, а хутчэй каб паведаміць у належныя службы пра непрыстойна апранутую іншаземку.
Тым часам зборная Харватыі ўжо крочыць у чвэрцьфінал ЧС — чым не падстава для Іваны Кнол выгуляць новы яркі ўбор?
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Топ-11 самых гарачых футбалістаў чэмпіянату свету (+ лаўка запасных і трэнер)
Маркус Рэшфард, герой матча Англія—Уэльс і чалавек з цяжкім дзяцінствам
Мемы, здрада і прычоска: гэты француз двойчы забіў Аўстраліі, але праславіўся не толькі футболам






мой любимый Дизайнер?
тогда прощаю.
в ином случае - нет.