«Кіеўскім рэжымам у мэтах вывядзення са строю расійскіх самалётаў далёкай авіяцыі былі здзейсненыя спробы нанясення удараў рэактыўнымі беспілотнымі лятаючымі апаратамі савецкай вытворчасці па вайсковых аэрадромах «Дзягілева» ў Разанскай вобласці і «Энгельс» Саратаўскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні расійскага вайсковага ведамства.
Атака на расійскія вайсковыя аэрадромы адбылася зранку 5 снежня. Паведамлялася, што пад Разанню загінулі тры чалавекі, а шасцёра пацярпелі. Таксама быў пашкоджаны самалёт. У Саратаўскай вобласці, як гаварылася, пашкоджанні атрымалі два бамбавікі-ракетаносцы Ту-95, а два вайскоўцы былі параненыя.
У адказ расіяне сёння каля 15-й гадзіны ўдарылі ракетамі па Украіне.
Чытайце таксама:
Новая ракетная атака на Украіну
Беспілотнік атакаваў авіябазу ў глыбіні Расіі. Пашкоджаныя стратэгічныя бамбавікі
«Аплявуха Расіі, супастаўная з выбухам на Крымскім мосце». Аналітык пракаментаваў атакі на расійскія вайсковыя аэрадромы
На аэрадроме пад Разанню выбухнуў бензавоз. Быў пашкоджаны самалёт





