Палітвязні, якіх дадалі ў спіс, — юрыст Юры Зянковіч, сацыяльная актывістка Анастасія Кухта, супрацоўнік EPAM Андрэй Гарун, а таксама Ілля Смалюга і Таццяна Колас.
Сярод людзей у спісе большасць ніякага дачынення да тэрарызму не мае, гэта проста палітычныя праціўнікі лукашызму і незалежныя журналісты. Сярод уключаных у спіс — кандыдатка ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Святлана Ціханоўская, яе муж, блогер Сяргей Ціханоўскі, рэдактарка партала Тут.бай Марына Золатава і дырэктарка партала Людміла Чэкіна ды іншыя вядомыя асобы.





