Марыя Калеснікава на сустрэчы з татам. Кадр, апублікаваны сілавікамі

Аляксандру Калеснікаву дазволілі ўбачыць дачку і пераканацца: яна жывая. Маша схуднела, у яе пакуль што мала сіл.

Пад назіраннем лекараў Калеснікава будзе знаходзіцца яшчэ не менш за 10 дзён, дыягназ — прабадная язва страўніка.

Адзначаецца, што Марыя Калеснікава вельмі ўдзячная супрацоўнікам бальніцы хуткай дапамогі, якія выратавалі ёй жыццё.

UPD. Пазней каналы, звязаныя з лукашэнкаўскімі сілавікамі, апублікавалі кадр, як Калеснікава трымае бацьку за руку. Гэта, магчыма, скрыншот з камеры відэаназірання. Відаць, што яна зусім худая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Грышка / Адказаць
05.12.2022
Хутчэй папраўляйся, Марыя! Дай жа Божа Вам моцнасьць цела, розуму й духу. Вы гераіня, сьмелая й годная дачка Беларусі!
2
Вано / Адказаць
05.12.2022
Сильная женщина, настоящий патриот.
0
Мясніковіч / Адказаць
05.12.2022
Што зрабіла гэтая жанчына? Адкажы, Саша? Ты і над сваёй маці так здекваваўся?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру