«Забралі сям’ю фермераў — Уладзіслава і Юлію Каралёў, а таксама Алёну Селях. Жанчын нібыта ўжо адпусцілі», — напісаў Шыталь.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», жанчыны цяпер на волі.

Прозвішчы іншых затрыманых высвятляюцца.

Раней сілавікі праводзілі аблавы ў шэрагу іншых раёнаў заходняй часткі Віцебскай вобласці, у прыватнасці, у Пастаўскім і Мёрскім.

Калі вы ведаеце больш пра затрыманні ў Браславе, іх логіку і маштаб, напішыце нам у ТГ @nn_editor, на [email protected] ці [email protected]. Калі пішаце ў ТГ, выдаляйце чат пасля сувязі. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце таксама:

«Хапун» у Мёрах: забіралі за пратэсныя фоты і не толькі работнікаў завода

У Паставах масавыя затрыманні і вобшукі. Ахвярамі сілавікоў сталі больш за 10 чалавек 

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
15