Японія абыграла на групавой стадыі Іспанію. Фота: Petr David Josek / AP
А 18-й гадзіне зборная Японіі згуляе з віцэ-чэмпіёнамі свету, зборнай Харватыі.
А 22-й Карэя згуляе з пяціразовымі чэмпіёнамі свету Бразіліяй.
Ці здолеюць азіяцкія каманды стварыць сенсацыю?
Нагадаем, што чатыры чвэрцьфіналісты ўжо вызначыліся. Гэта Нідэрланды, Аргенціна, Францыя і Англія.
Завершацца матчы гэтай стадыі ў аўторак матчамі Іспанія — Марока і Партугалія — Швейцарыя.
Таксама цікавы факт: на ЧС-2018 у матчах 1/8 фіналу тройчы была серыя пенальці, тут яшчэ ні разу.
Чвэрцьфіналы пройдуць у пятніцу і суботу. Ужо вядомыя дзве пары: Аргенціна — Нідэрланды і Францыя — Англія.





