Выхадцы з сучаснай тэрыторыі Беларусі адыгралі важную ролю ў гісторыі як Ізраіля ў цэлым, так і канкрэтна Тэль-Авіва. Так, ідэя заснавання горада належыць ураджэнцу Гродна Аківе Ар'е Вайсу, а ідэя назваць яго Тэль-Авівам, паводле перакладу назвы на іўрыт рамана Герцля «Старая Новая зямля» — Менахему Шэйнкіну з цяперашняга Бешанковіцкага раёна.

Выхадцы з Беларусі былі і прэзідэнтамі, і прэм'ер-міністрамі Ізраіля, вядомымі літаратарамі, журналістамі, навукоўцамі, дзеячамі культуры. Нічога дзіўнага, што шмат вуліц, плошчаў, паркаў Тэль-Авіва названа ў іх гонар. Асабліва густа яны сустракаюцца абапал восі вуліц Баграшоў — бульвар Бенцыён — Мармарэк у паўднёвай частцы горада.

Вядомы гісторык Алесь Белы, які з вясны жыве ў Ізраілі, прапануе прайсціся ўздоўж некаторых з іх і ўспомніць пра «беларускі» ўклад у гісторыю Ізраіля.

Час збору — 16 снежня, 10-я гадзіна. Месца збору — плошча Бяліка. Працягласць экскурсіі — каля 1,5 гадзіны.

Ахвяраванні вядоўцу вітаюцца. 

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1