У Расіі праваабаронцам года прызналі старшыню Следчага камітэта
Старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін перамог у намінацыі «Праваабарончая дзейнасць» у рамках прэміі «Юрыст года — 2022», пішуць «Ведамасці».
«Гэта сапраўды для мяне вельмі высокая ўзнагарода. Я вам усім за гэта дзякую. Сёння больш за 700 супрацоўнікаў СК вядзе карпатлівую працу па расследаванні злачынстваў крывавага кіеўскага рэжыму», — сказаў Бастрыкін на ўручэнні 3 снежня.
Узнагароду Бастрыкіну ўручыў намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ