Напярэдадні ў эфіры «Дождя» Карасцялёў, заклікаючы гледачоў пісаць пра парушэнні падчас правядзення мабілізацыі і ваенныя злачынствы, ад імя тэлеканала сказаў: «Мы спадзяёмся, што многім вайскоўцам мы змаглі дапамагчы, напрыклад, з рыштункам і проста элементарнымі выгодамі на фронце».
Галоўны рэдактар тэлеканала Ціхан Дзядко пазней выпусціў абвяржэнне, адзначыўшы, што «канал не займаўся, не займаецца і не будзе займацца дапамогай з аснашчэннем расійскай арміі».
У эфіры «Дождя» спыталі, ці камфортна ваяваць расіянам ва Украіне. А потым заявілі, што іх не так зразумелі





