Сана Марын. Фота: AP Photo / John Thys, Pool

Сана Марын. Фота: AP Photo / John Thys, Pool

«Я скажу вам вельмі шчыра, бязлітасна шчыра. У Еўропы зараз недастаткова сіл. Без Злучаных Штатаў у нас была б бяда», — сказала Марын ў выступе ў сіднэйскім аналітычным цэнтры «Інстытут Лоуі» падчас візіту ў Аўстралію, паведамляе Франс Прэс.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што неабходна забяспечыць Украіну «ўсім, што спатрэбіцца» і пры гэтым нарошчваць уласны абаронны патэнцыял Еўропы. «Мы павінны пераканацца, што мы нарошчваем магчымасці, якія тычацца еўрапейскай абароны, еўрапейскую абаронную прамысловасць, і быць упэўнены, што мы справімся з рознымі сітуацыямі», — падкрэсліла прэм'ер-міністр Фінляндыі.

Расійская вайна супраць Украіны прывяла да рэзкай змены настрояў у фінскім грамадстве і заахвоціла ўрад краіны падаць заяўку на ўступленне ў НАТА. Большасць краін НАТА (прыкметнымі выключэннямі застаюцца Турцыя і Венгрыя) ужо ратыфікавалі Пагадненне аб далучэнні Фінляндыі і Швецыі да альянсу.

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0