Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

Учора і сёння канал ГУБАЗіКа забіты паведамленнямі пра затрыманні каментатараў, якія «няправільна» выказаліся пра раптоўную смерць міністра Макея.

Сярод затрыманых (на фота злева направа і зверху ўніз) — 45-гадовы Аляксей Кавалёў, 37-гадовы Сяргей Гарэцкі, 44-гадовы Міхась Ліцеўка і 35-гадовы Віталь Ланкуць. Усіх іх затрымалі за апошнія два дні.

Як засцерагчыся?

Калі вы ў Беларусі і не ўпэўненыя ў ананімнасці, то найлепшая парада — не пішыце рэзкіх каментароў у сацыяльных сетках, асабліва на «трыгерныя» для ўладаў падзеі. Тое самае датычыць і выпадку, калі вы за мяжой, але будзеце вяртацца ў Беларусь. Ёсць вельмі шмат карысных спраў, якія вы можаце зрабіць, і каментаванне, відавочна, не ўваходзіць у гэты пералік.

Каб пакідаць каментары бяспечна, вам патрэбныя акаўнты, аніякім чынам не звязаныя з вамі і зарэгістраваныя на віртуальныя або іншаземныя нумары, VPN і ўвогуле пісьменная палітыка бяспекі. Такія акаўнты мае сэнс перыядычна выдаляць. Але нават тады захоўваецца шанец, што вас могуць знайсці.

Каментары на нашым сайце ў гэтым сэнсе абароненыя найлепш, бо калі вы каментуеце тут, то мы не патрабуем вашы даныя і не запісваем іх, а каментаваць з Беларусі можна толькі з VPN.

Чытайце яшчэ:

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Распавядаем, якія даныя з ЧКБ маглі трапіць да сілавікоў, што рабіць, калі вы туды пісалі, і як гарантаваць бяспеку, калі пішаце ў боты

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Клас
40
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
19