Спрэчкі вакол столі цэн у ЕС ідуць ужо некалькі месяцаў. Частка краін ЕС, у тым ліку Польшча і краіны Балтыі, была абураная прапанаванай столлю цаны ў 65—70 даляраў за бараль, паколькі яна прыкладна адпавядае бягучай цане нафты асноўнага расійскага гатунку Urals у Еўропе (62—68 даляраў) і ў тры разы перавышае сабекошт здабычы.

Гэта дазволіць Расіі па-ранейшаму зарабляць на экспарце. Таму Польшча хоча апусціць планку ніжэй.

Іншыя, перш за ўсё танкерная дзяржава Грэцыя, наадварот, хацелі падняць яе вышэй за 70 даляраў, паведамляла раней агенцтва.

Столь цэн на расійскую нафту трэба ўзгадніць да 5 снежня, калі нафтавыя санкцыі супраць Расіі ўступяць у сілу.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4