Апетыт нармальны, Маша паснедала ёгуртам і кашай. Яе наведваў доктар з калоніі, які запэўніў: пасля выпіскі з бальніцы Марыі забяспечаць належныя ўмовы і догляд, паведамляе тэлеграм-канал.
Сама Марыя ведае ад дактароў свой дыягназ, а таксама што і як аперыравалі. Аляксандру Калеснікаву дыягназ не паведамілі.
Калі вы ці вашы знаёмыя працуюць у бальніцы Гомеля і вы маеце больш інфармацыі пра Марыю Калеснікаву, пішыце нам у @nasa_niva_bot ці на [email protected]. Альбо — асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).
Чытайце таксама:
«Яе ахоўваюць трое, адзін — з аўтаматам». Што вядома пра Марыю Калеснікаву, якая трапіла ў рэанімацыю
Марыя Калеснікава трапіла ў рэанімацыю гомельскай бальніцы





